• Сетка зялёных школ ў Беларуси

    Школьнікі прыдумалі эка-акцыю і прасачылі шлях, які прарабляе смецце

    Каля 70-ці школьнікаў і настаўнікаў Беларусі ўдзельнiчаюць у экалагічнай акцыі «Чыстая планета: Mісія выканальная». Ініцыятарам акцыі выступіла гімназія №19 у Мінску. Ідэю падтрымалі Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства, Барысаўскі цэнтр экалогіі і турызму, гімназія г. Смаргоні, гімназія № 33 г. Мінска, Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў. Арганізатар акцыі – праект «Далучэнне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні» («Зялёныя школы»). Праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнерстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Акцыя праходзіць пры падтрымцы ТАА «Белгіпс-ЭКА» і УП «Спецкамунаўтранс». Спачатку маладыя людзі наведалi палігон адходаў пад Мiнскам і смеццеперапрацоўчы завод, паўдзельнічалi у інтэрактыўных лекцыях,…