Сетка зялёных школ ў Беларуси

Чароўны свет беларускіх балот

– Якія ў вас асацыяцыі з балотам? – спыталі дзяцей у пачатку ўрока ў Оршы.
– Змрочна і небяспечна, – быў адказ.

Але школьнікі ўжо не былі ўпэўненыя ў гэтым у канцы ўрока. Аказваецца, на балоце расце маса цікавых раслін, жывёльны свет балот багаты і разнастайны, а яшчэ балоты памяншаюць канцэнтрацыю парніковых газаў у атмасферы і стрымліваюць павышэнне глабальнай тэмпературы. Беларускія балоты нездарма называюць «лёгкімі Еўропы». Усё наша «балотнае багацце» гэтак жа эфектыўна чысціць атмасферу, як 20 мільёнаў гектараў лесу. А асушванне гектара балота раўнасільна высечцы 10-12 гектараў лесапасадак. Маштабная меліярацыя ў мінулым стагоддзі ледзь не загубіла гэтую унікальную экасістэму ў нашай краіне. Больш за палову ўсёй плошчы балотаў было асушана, цалкам дэградавала каля 232 тыс. га тарфяных глеб, на якіх пласт торфу разбураны поўнасцю або складае менш за 30 см (торф нарастае ўсяго на 1 міліметр у год). Гібель балот – гэта экалагічная катастрофа, здольная пацягнуць за сабой абмялення рэк, эрозію глебаў, пажары, змену ландшафту і клімату.

«Зялёны ўрок» у пяці школах Оршы, уключаючы вясковыя, арганізаваны 1 лютага праектам «Экаманiторынг» з нагоды Міжнароднага Дня водна-балотных угоддзяў, які адзначаецца 2 лютага. Праект праект фінансуецца Еўрапейскiм Саюзам, рэалiзуецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды і развівае рух «Зялёных школ» у Беларусі, падтрымліваючы экалагічную адукацыю i захаванне біяразнастайнасці.

Відавочна, што праблема сёння ў дэфіцыце элементарных экалагічных уяўленняў і беражлівых адносін да прыроды ў цэлым, у той час як экалагічнае выхаванне дзяцей яшчэ не норма, бацькі і самі, бывае, не ведаюць, як жыць «экалагічна». 1 лютага ўдзельнікі руху «Зялёных школ» распавялі, чаму важна захоўваць балота ў іх першапачатковым выглядзе, і натхняльнікам руху на гэты раз стала Орша. Ва ўсіх школах урок пачаўся ў адзін і той жа час, але пры гэтым кожная школа падрыхтавала сваю унікальную праграму. 

…Качка-крыжанка, качка-чырка, кулік цякун, жоўтагаловая пліска, шэры журавель, вяртлявая чаротаўка, арлан-белахвост, балотны лунь, арол-вужаед… На нашы балота залятае больш за 100 відаў птушак. А колькі тут цікавых раслін і жывёл! У школе №16 Оршы старэйшыя класы падрыхтавалі для малодшых кампутарную гульню пра унікальны свет беларускіх балот.

 

Новую інфармацыю аб балотах вучні Забалоцкай школы даведваліся падчас гульні «Што? Дзе? Калі?». Чорная скрыня выклікала цікавасць!

У школе у Крапіўна сучасныя звесткі пра балотныя жывелы i раслiны выкладалі… Кікімара і Вадзянік, а школьнікі шукалі па ўсёй школе «станцыі-купіны», каб прайсці «балотны квэст».

У школе №4 Оршы распавялі, якія сакрэты і таямніцы захоўваюць самыя вядомыя беларускія балоты, такія як Альманскія, Ельня, Званец, Выганашчанскае і іншыя.

«Мала што можа параўнацца з першабытнай магіяй дзікай, некранутай чалавекам прыроды. Мы пазнаёмім вас з Ельняй!» – вырашылі ўдзельнікі акцыі ў школе №21.

 

У канцы кожнага ўрока праект «Экаманiторынг» падрыхтаваў для дзяцей сюрпрыз – экалагічную віктарыну з прызамі, каб праверыць, як удзельнікі акцыі засвоілі веды. Ні адно пытанне не засталося без адказу, а «фаварыт» – пытанне пра расянку. Так, у звычайным парку такую расліну не сустрэнеш! А вы ж ведаеце, навошта расянка ловіць казурак?

Пытанне эка-віктарыны:

Гэта на першы погляд бяскрыўдная расліна з’яўляецца хітрым і небяспечным драпежнікам. Яшчэ Чарльз Дарвін адзначаў, што расліна практычна не рэагуе на нежывы аб’ект. Было ўстаноўлена, што гэта расліна здольна ўлоўліваць пахі і дыферэнцаваць «ядомыя» аб’екты. Што гэта за расліна i навошта яна ловіць казурак?

Адказ: гэта – расянка, сустракаецца на верхавых балотах. Ва ўмовах верхавых балот расліны адчуваюць недахоп азоту і іншых мінеральных элементаў. З казурак раслiна здабывае солі натрыю, калію, фосфару, магнію і азоту, таму і можа выжываць нават на самых бедных глебах.

Мы заўважылi, што малодшыя класы адказвалі больш актыўна, затое старшакласнікі помнілі нават аб тым, што Міжнародны дзень водна-балотных угоддзяў адзначаецца пасля таго, як 2 лютага 1971 гады ў г. Рамсар ў Іране была падпісана Канвенцыя аб водна-балотных угоддзях. Малайцы!

Але самым галоўным вынікам акцыi, мабыць, стаў «збой шаблону» у дачыненні да балот. Гэта не толькі «страшнае месца пражывання лесавікоў і кікімар», як многія дзеці прывыклі лічыць, грунтуючыся на фальклоры, але і унікальная экасістэма, якую трэба вывучаць у школе. А казкі ў гэтым толькі дапамогуць, бо ў гульнявой форме лепш запамінаецца любая інфармацыя.

Таксама на ўроках выкарыстоўвалася гульня ў асацыяцыі. Прычым тут кавалак лёду ў тазіку? Мы таксама не адразу здагадалiся. Балота ўяўляе сабой унікальную «закансерваваную» экасістэму. Напрыклад, Ельні – 9000 гадоў (вы ведалi?).

«Нас ўразілі дзеці, яны такія смелыя! Мы не былі ў свой час такімі раскаванымi! Гэта выдатна, сказалі карэспандэнты сайта Оршы «Gorod216.by» (Артыкул журналiста Таццяны Сказецкай і фатографа Яны Касцюковай пра акцыю можна прачытаць тут). Было вельмі цікава, шкада, што ў наш час у школе не было такіх урокаў аб балоце». 

Усе ўдзельнікі эка-акцыі атрымалі на памяць святлоадбівальныя бранзалеты (шчыра кажучы, дарогі ў горадзе ўяўляюцца нам больш небяспечным месцам, чым балота) з рэкламай нашага сайта greenlogic.by.

 Навошта мы праводзім такі ўрок?  спыталі мы у канцы.

 Таму што балоты павінны застацца,  адказалі  школьнiкi.

Дзякуем школам, якія прынялі ўдзел у акцыі, за актыўнасць, гатоўнасць да супрацоўніцтва, дапамогу ў арганізацыі, выдатны «эка-настрой» і дасланыя фатаграфіі.