Uncategorized

Школьнікі прыдумалі эка-акцыю і прасачылі шлях, які прарабляе смецце

Каля 70-ці школьнікаў і настаўнікаў Беларусі ўдзельнiчаюць у экалагічнай акцыі «Чыстая планета: Mісія выканальная». Ініцыятарам акцыі выступіла гімназія №19 у Мінску. Ідэю падтрымалі Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства, Барысаўскі цэнтр экалогіі і турызму, гімназія г. Смаргоні, гімназія № 33 г. Мінска, Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў. Арганізатар акцыі – праект «Далучэнне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні» («Зялёныя школы»). Праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнерстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Акцыя праходзіць пры падтрымцы ТАА «Белгіпс-ЭКА» і УП «Спецкамунаўтранс».

Спачатку маладыя людзі наведалi палігон адходаў пад Мiнскам і смеццеперапрацоўчы завод, паўдзельнічалi у інтэрактыўных лекцыях, якія прама на палігоне правялi спецыялісты па адходах.  Зараз школьнiкi спрабуюць свае сілы ў стварэнні відэаролікаў на экалагічныя тэмы. Акцыя завершыцца 1 кастрычніка у Сусветны дзень Хабітат, якія яшчэ называюць Сусветным днём жылля (заснаваны ААН у 1985-м годзе). Тэма Сусветнага дня Хабітат у 2018 годзе – муніцыпальнае кіраванне цвёрдымі адходамі.

Чаму ўдзельнікі акцыі вырашылі наведаць менавіта палігон адходаў і смеццеперапрацоўчы завод? Гэта ўнікальная магчымасць прасачыць увесь цыкл, які праходзіць смецце, і сваiмi вачамi ўбачыць тэхналогіі, якія дапамагаюць захаваць нашу прыроду.

Захоўваць і абараняць нашу планету ад антрапагеннага ўздзеяння сёння прыходзіцца ўсё больш. Вы ведаеце, што адна батарэйка, выкінутая не ў спецыяльны кантэйнер, можа забрудзіць цяжкімі металамі, такімі, як ртуць, нікель, кадмій, свінец, літый, каля 20 квадратных метраў зямлі? А цяжкія металы маюць ўласцівасць назапашвацца ў жывых арганізмах, у тым ліку і ў арганізме чалавека, Паветра таксама падвяргаецца ўплыву антрапагеннага фактару. Па новых дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, 9 з 10 чалавек дыхаюць паветрам з высокай канцэнтрацыяй забруджвальных рэчываў.

Акцыя «Чыстая планета: Mісія выканальная» прыцягвае ўвагу ў першую чаргу да таго факту, што экасістэмы ўзаемазвязаны. Паўплываўшы на адну сістэму, чалавек закранае ўсе. Напрыклад, адходы, якія вырабляюць чалавечыя гарады, збіраюцца на палігоне. Калі палігон больш за пяць метраў глыбінёй, адбываецца вылучэнне метану ў навакольнае асяроддзе. Гэта ўплывае на якасць паветра, выклікае парніковы эфект, рызыку пажараў, пагрозу здароўю. Чым больш мы будзем скарачаць колькасць смецця – асобна збіраць, перапрацоўваць – тым менш ўплыву мы акажам на навакольнае асяроддзе, чысцей будуць грунтавыя воды, больш лесу, які можа расці на тэрыторыі сённяшніх смеццевых звалак.

Чаму ў акцыю «Чыстая планета: Місія выканальная» ўцягнутая ў першую чаргу моладзь? Акцыя арганізавана ў рамках праекта, адным з кірункаў якога з’яўляецца развіццё руху «зялёных школ» у Беларусі. Факультатыўны курс, які распрацоўваецца для «Зялёных школ» у рамках праекта, будзе ўключаць такія кірункі, як абыходжанне з адходамі, біяразнастайнасць, зберажэнне вады і г.д.

Для Еўрапейскага Саюза, які фінансуе праект, аднiмi з прыярытэтаў бліжэйшай будучынi з’яўляюцца пытанні экалогіі і працы з моладдзю.

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь – нацыянальны партнёр шэрагу экалагічных праектаў і падтрымлівае развіццё «зялёных школ» з 2010 года.

Экалагічная адукацыя сёння – неабходнасць. Мы спадзяемся, што маладое пакаленне стане прыкладам жыцця ў гармоніі з нашай планетай.

Раздзельны збор смецця.

Адмова ад аднаразовага пластыка.

Адмова ад куплі новых рэчаў, калі можна адрамантаваць старыя.

Гэта проста, і гэта працуе!